Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь плянуе адкрыць консульствы ў Малязе й Барсэлёне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.10.2017 17:59
Абмяркоўваецца таксама магчымасьць арганізацыі прамых авіярэйсаў па маршруце Менск-Мадрыд.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь плянуе адкрыць консульствы ў Малязе й Барсэлёне
Абмяркоўваецца таксама магчымасьць арганізацыі прамых авіярэйсаў па маршруце Менск-Мадрыд.
Беларусь плянуе адкрыць ганаровыя консульствы ў Малязе й Барсэлёне, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Гішпаніі па выніках сустрэчы ў Мадрыдзе пасла Паўла Латушкі зь генэральным дырэктарам па справах Эўропы Міністэрства замежных спраў і супрацоўніцтва Гішпаніі Хуанам Лёпэсам Эрэра.
Падчас сустрэчы галоўны акцэнт быў зроблены на плянаваным 18 кастрычніка ў Менску першым паседжаньні міжурадавай беларуска-гішпанскай камісіі па эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве. Разглядаліся пытаньні далейшых сустрэч на ўзроўні кіраўніцтва МЗС дзьвюх краін. Бакі пацьвердзілі зацікаўленасьць у правядзеньні ў 2018 годзе кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі й Гішпаніі па консульскіх пытаньнях.
Таксама гаворка ішла пра пэрспэктыву заключэньня двухбаковых пагадненьняў паміж Беларусьсю й Гішпаніяй аб супрацоўніцтве ў сфэрах турызму й юстыцыі. Пасол Беларусі распавёў аб плянуемых сумесных беларуска-гішпанскіх праектах у галіне культуры.
У цэлым Павел Латушка й Хуан Лёпэс Эрэра падкрэсьлілі значную актывізацыю беларуска-гішпанскага супрацоўніцтва.
Акрамя таго, амбасадар сустрэўся з прадстаўнікамі авіякампаніі „Ібэрыя”. Абмяркоўвалася магчымасьць арганізацыі прамых авіярэйсаў па маршруце Менск-Мадрыд.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт