Летува прабачылася за сваіх памежнікаў, якія парушылі беларускую мяжу
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.10.2017 18:09
Летувіскія памежнікі паспрабавалі з прымяненьнем сілы затрымаць двух беларусаў на сваёй тэрыторыі, а затым і на беларускай.
Беларускі пункт пропуску «Катлоўка» на мяжы зь Летувойфота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі
Улады Летувы папрасілі прабачэньня за сваіх памежнікаў, якія парушылі мяжу зь Беларусьсю, каб затрымаць двух беларусаў. 13 кастрычніка летувіскі бок уручыў Міністэрству замежных спраў Беларусі зваротную ноту, паведамілі ў зьнешнепалітычным ведамстве.
Сёньня летувіскі пасол Андрус Пулокас уручыў ноту МЗС Беларусі ў сувязі з парушэньнем супрацоўнікамі летувіскай памежнай службы дзяржаўнай мяжы.
Інцыдэнт адбыўся 28 верасьня ў пункце пропуску «Катлоўка» («Лаварышкес»). Летувіскія памежнікі паспрабавалі з прымяненьнем сілы затрымаць двух беларусаў на сваёй тэрыторыі, а затым і на беларускай. Пагранічнікі са зброяй перасеклі мяжу Беларусі. Калі да іх наблізіўся беларускі пагранатрад, летувісы без тлумачэньняў хутка вярнуліся на тэрыторыю сваёй дзяржавы.
Летува прызнала ў ноце факт парушэньня й выказала шкадаваньне аб тым, што адбылося. Таксама ў дакумэнце адзначаецца, што памежная служба прыме ўсе меры, каб не дапусьціць паўтору аналягічных інцыдэнтаў.
тэлеграф/вс