У Беларусі ўпершыню ў масавым пракаце кінапрэм’ера будзе па-беларуску
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        11.10.2017 11:31
                    
                    Прыгодніцкі фільм „Шторм: палаючы ліст” выходзіць на кінаэкраны Беларусі з 27 кастрычніка.
                
                         Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
У Беларусі ўпершыню ў масавым пракаце кінапрэм’ера будзе па-беларуску
Прыгодніцкі фільм „Шторм: палаючы ліст” выходзіць на кінаэкраны Беларусі з 27 кастрычніка.
У Беларусі ўпершыню ў масавым пракаце кінапрэм’ера будзе па-беларуску. Як інфармуе сайт kinakong.by, прыгодніцкі гістарычны фільм „Шторм: палаючы ліст” выходзіць на кінаэкраны Беларусі з 27 кастрычніка (прэм’ера — у кінатэатры „Масква”). 
Ён зьняты ў Нідэрляндах і распавядае пра падзеі 500-гадовай даўніны — 12-гадовы хлопчык выратаваў ад інквізыцыі рукапіс Марціна Лютэра й свайго бацьку-кнігавыдаўца. 
Захапляльны сюжэт адначасова спадабаецца й дзецям, і дарослым. Фільм быў агучаны найлепшымі беларускімі акцёрамі ў межах праекта „Беларускія ўікэнды” пры падтрымцы velcom і „Атлант Тэлекам”.
euroradio.fm/аз