У Фларыдзе адзначылі 100-гадовы юбілей бел-чырвона-белага сьцяга
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
10.10.2017 16:13
100 гадоў таму Клаўдзій Дуж-Душэўскі распрацаваў сучасны дызайн бел-чырвона-белага сьцяга.
Ілюстрацыйны здымакradyjo.net/A.Papko
Сябры аддзелу Беларуска-Амэрыканскана Задзіночаньня (БАЗА) ў Паўднёвай Фларыдзе крэатыўна адзначылі 100-гадовы юбілей бел-чырвона-белага сьцягу: беларусы сваімі рукамі стварылі калекцыю керамічных вырабаў, размаляваных ў бел-чырвона-белай палітры.
Да іх далучыліся і іх сябры іншых нацыянальнасцяў, каму не абыякава пытаньне беларускай незалежнасьці. Так, дадзены праект сабраў ня толькі беларусаў з усёй Паўднёвай Фларыды, але таксама і гасьцей з розных частак сьвету. У працэсе працы кожны ўдзельнік праекта дзяліўся сваім ўяўленьнямі аб тым, што для яго значыць пачуцьцё гонару за нацыянальны сьцяг. Менавіта 100 гадоў таму, грамадзка-палітычны і культурны дзеяч Клаўдзій Дуж-Душэўскі распрацаваў сучасны дызайн бел-чырвона-белага сьцяга, які пасьля стаў афіцыйным сьцягам БНР.
Старшыня БАЗА ў Паўднёвай Фларыдзе Сяргей Волкаў адзначыў, што: «Для нас бел-чырвона-белы сьцяг – гэта маленькая часьцінка Радзімы, якая грэе душу і сымвалізуе свабоду і дэмакратыю ў Беларусі».
racyja.com/яс