Для зьняволеных у Беларусі ўвядуць электронныя бранзалеты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.10.2017 14:16
                    
                                 
                
                
                    Такі маніторынг павінен дазволіць зьнізіць колькасьць людзей у месцах пазбаўленьня волі.
                
                
                    
                         Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          Электронныя бранзалеты для зьняволеных плянуюць увесьці ў Беларусі ў 2018 годзе. Пра гэта паведаміў начальнік Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС Сяргей Дарошка падчас прамой лініі ў газэце „СБ. Беларусь сегодня”.
Ён мяркуе, што такі маніторынг дазволіць зьнізіць колькасьць людзей у месцах пазбаўленьня волі. Асобаў, якія зьдзейсьнілі не цяжкія злачынствы й якія не зьяўляюцца небясьпечнымі для грамадзтва, ня будуць ізаляваць, а толькі абмяжуюць у пэўных правах.
„Калі гэта спрацуе, то ў сьледчых ізалятарах будзе на 15% меней людзей, чым цяпер”, — сказаў Сяргей Дарошка.
Таксама ён распавёў пра стварэньне „калгасу” для зьняволеных — працаваць на сельгаспрадпрыемстве ў Сьветлагорскім раёне змогуць толькі што вызваленыя, а таксама тыя, у каго заканчваецца тэрмін, або адбываецца замена тэрміну на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне або папраўчыя працы. Такім чынам дзяржава спрабуе вырашыць праблему працаўладкаваньня былых зэкаў.
euroradio.fm/аз