Logo Polskiego Radia
Print

«Падатак на дармаедства» ў 2015 годзе заплацілі 62 тыс. грамадзян

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.10.2017 08:14
За садзейнічаньне ва ўхіленьні ад выплаты «падатку на дармаедзтва» распачата крымінальная справа ў дачыненьні да трох чыноўніц.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Збор на фiнансаваньне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год заплацілі 62,7 тыс. грамадзян у памеры 18,6 млн рублёў, паведаміла Міністэрства па падатках і зборах.

З улікам палажэньняў распараджэньня прэзыдэнта «Аб вяртаньні збору на фiнансаваньне дзяржаўных выдаткаў» падатковымі органамі« зроблена вяртаньне дадзенага збору 15,2 тыс. грамадзян у агульным памеры 4,5 млн рублёў.

Паводле інфармацыі ведамства, у 2017 годзе 24,2 тыс. фізычных асоб падалі падатковыя дэклярацыі (разьлікі) у дачыненьні да даходаў, падаткаабкладаньне якіх ажыцьцяўляецца падатковымі органамі.

Па выніках разгляду дэклярацый (разьлікаў) 15,1 тыс. грамадзян прадʼяўлены да выплаты падаходны падатак у памеры 40,9 млн рублёў, у тым ліку 1,5 тыс. грамадзян, якія атрымалі ў 2016 годзе даходы ад здачы ўнаём жылых і нежылых памяшканьняў іншым фізычным асобам у памеры, якi перавышае 4.947 рублёў (ажыцьцёўлена даплата падаходнага падатку ў памеры 1,1 млн рублёў).

У сувязі з наяўнасьцю права на маёмасныя, сацыяльныя і іншыя падатковыя вылікі 640 грамадзянам вернуты раней выплачаны падаходны падатак у памеры 512 тыс. рублёў.

З даходаў у выглядзе выйгрышаў, атрыманых фізычнымі асобамі ад арганізатараў азартных гульняў, у бюджэт паступіў падаходны падатак у памеры 21,5 млн рублёў.

Фізычнымі асобамі выплачаны ў бюджэт курортны збор у памеры 3,8 млн рублёў, падатак за валоданьне сабакамі – у памеры 786,9 тыс. рублёў, датэрмінова (да наступленьня тэрміну выплаты) выплачаны падатак на нерухомасьць у памеры 9,7 млн рублёў, зямельны падатак – у памеры 6,1 млн рублёў.

Фізычнымі асобамі, што ажыцьцяўляюць віды дзейнасьці, якія не адносяцца да прадпрымальніцкай дзейнасьці, выплачаны адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізычных асоб у суме 2 млн рублёў.

У лютым–сакавіку гэтага года ў розных гарадах краіны прайшлі акцыі пратэсту супраць дэкрэта прэзідэнта № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».

5 кастрычніка Сьледчы камітэт паведаміў, што за садзейнічаньне грамадзянам ва ўхіленьні ад выплаты «падатку на дармаедзтва» распачата крымінальная справа ў дачыненьні да трох былых супрацоўніц Баранавіцкага гарвыканкама.

У цяперашні час новая рэдакцыя дэкрэта № 3 накіравана на разгляд Аляксандру Лукашэнку.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт