Logo Polskiego Radia
Print

Беларусам абяцаюць зьніжэньне цэн на электраэнэргію пасьля запуску БелАЭС

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.10.2017 19:38
Сёньня Мінэнэрга працуе над тым, каб стымуляваць выкарыстаньне электраэнэргіі ў вялікіх абʼёмах.
pixabay.com/Public Domain CC0

Пасьля запуску Беларускай АЭС сабекошт электраэнэргіі стане ніжэйшым, і тарыфы на электраэнэргію для спажыўцоў у Беларусі зьнізяцца. Пра гэта 5 кастрычніка заявіў начальнік упраўленьня энэргаэфэктыўнасьці, экалёгіі й навукі Міністэрства энэргетыкі Сяргей Грэбень. «Цяпер прапрацоўваецца, у якім памеры будзе зьніжэньне», – распавёў ён.

Паводле яго слоў, сёньня міністэрства таксама працуе над тым, каб стымуляваць выкарыстаньне электраэнэргіі ў вялікіх абʼёмах, і гаворка ідзе ня толькі пра электратранспарт. «Мы прапрацоўваем усе напрамкі для максымальнага выкарыстаньня электрычнай энэргіі», – сказаў Сяргей Грэбень.

белта/тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт