Лукашэнка падарыў карову шматдзетнай сям'і з Магілёўшчыны
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        04.10.2017 13:54
                    
                                 
                
                
                    Сям'і падарылі племянную жывёлу, якая, паводле ацэнак гаспадара, каштуе ня менш за 2000 рублёў.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Неспадзяваны падарунак атрымала зранку 4 кастрычніка шматдзетная сям'я Сьнігір зь вёскі Ясень Асіповіцкага раёну Магілёўшчыны. Ад імя Аляксандра Лукашэнкі ім перадалі карову. 
Сяргей Сьнігір распавёў, як два тыдні таму яго жонка Вольга напісала на сайце Адміністрацыі прэзыдэнта, што хоча мець карову. Аднак купіць яе шматдзетная сям'я ня можа, бо гэта дорага. Таму жанчына папрасіла па магчымасьці падарыць ім карову.
Карове Белцы, якую падарылі сям'і Сьнігіроў, чатыры гады. Сяргей кажа, што з выгляду жывёла добрая. "Чуў, што ў нашай гаспадарцы "Ясень-Агра" зладзілі цэлы кастынг, каб выбраць для нас самую лепшую карову!", — дзеліцца ён эмоцыямі. 
Мужчына ўдакладняе, што сёньня купіць карову можна прыкладна за 1400 рублёў. А сям'і падарылі племянную жывёлу, якая, паводле ацэнак Сьнігіра, каштуе ня менш за 2000 рублёў.
"Для нас гэта велізарныя грошы, самі не змаглі б. Дзякуй за такі падарунак!" — не хавае ён радасьці.
tut.by/эўрарадыё/вс