Зьніклага Максіма Мархалюк будзе шукаць сабака
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        04.10.2017 11:33
                    
                                 
                
                
                    Пошукі дзесяцігадовага хлопца працягваюцца.
                
                
                    
                         pixabay.com/CC0 Creative Commons
pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         4-га кастрычніка ўдзельнічаюць супрацоўнікі міліцыі з Ваўкавыскага, Сьвіслацкага, Бераставіцкага раёнаў, вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС і супрацоўнікі Ваўкавыскага й Сьвіслацкага раённых аддзелаў па надзвычайных сытуацыях. Для ўстанаўленьня месцазнаходжаньня хлопчыка будзе выкарыстоўвацца службовы сабака, паведаміла прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
Нагадаем, жыхар вёскі Новы Двор Сьвіслацкага раёна Максім Мархалюк зьнік у Белавескай пушчы 16 верасьня. Праз 10 дзён па факце яго зьнікнення сьледчыя органы распачалі крымінальную справу ў адпаведнасьці  па ч. 2 арт. 167 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.
Сярод вэрсій зьнікненьня дзіцяці - уцёкі з дому й выкраданьне.
У самай маштабнай за гісторыю краіны пошукавай апэрацыі ўдзельнічаюць прафэсіяналы й валанцёры. У некаторыя дні было задзейнічана прыкладна дзьве тысячы чалавек. Выкарыстоўваліся авіяцыя й бесьпілётныя лятальныя апараты.
naviny.by/яс