Пакараныя расейцы, якія ўтапілі ў балоце беларуса
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        03.10.2017 16:05
                    
                                 
                
                
                    Прычынай спрэчкі стала нібыта тое, што 43-гадовы беларус адмовіўся прадаваць мабільнік.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain/CC0
pixabay.com/Public Domain/CC0 
                     
                
                
                
               
                
                         У Іванаўскай вобласьці Расеі скончаны судовы працэс над двума жыхарамі вобласьці, якія ў жніўні летась забілі грамадзяніна Беларусі.
Спрэчка разгарэлася ў вёсцы Благавешчанье Лухскага раёна. Прычынай для яе стала нібыта тое, што 43-гадовы беларус адмовіўся прадаваць мабільнік.
Спачатку вяскоўцы проста зьбілі  мужчыну. А потым на матацыкле ІЖ «Планета» павезьлі п’янага беларуса ў суседнюю нежылую вёску, дзе зноў пачалі зьбіваць.
Толькі пасьля гэтага ў зламысьнікаў нарадзілася ідэя ўтапіць ахвяру ў балоце, якое знаходзілася за два кілямэтры ад Благавешчанья.
Яны аднесьлі беларуса на мелкаводзьдзе і пачалі ўтрымліваць цела пад вадой. Адзін трымаў за ногі, іншы – за галаву. У выніку беларус памёр.
Кожны з забойцаў асуджаны да 15 гадоў зьняволеньня.
nn.by/яс