Беларускі бок не шукаў 10-гадовага Максіма ў польскай частцы Белавескай пушчы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        29.09.2017 14:26
                    
                                 
                
                
                    Паводле Аддзелу доступу да Нацыянальнага парку «Белавеская пушча», магчымасьці, каб зьніклы хлопчык патрапіў у Польшчу, няма.
                
                
                    
                         pixabay.com/CC0 Creative Commons
pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Кіраўніцтва польскай часткі Белавескай пушчы ў размове з «Белсатам» заявіла, што пра выпадак з Максімам Мархалюком ім не вядома: беларускі бок не кантактаваў з імі ў гэтай справе.
Паводле Аддзелу доступу да Нацыянальнага парку «Белавеская пушча», магчымасьці, каб зьніклы хлопчык патрапіў у Польшчу, няма.
«Гэта немагчыма: за шмат сыстэмаў забесьпячэньня. Праз пушчу на ўсёй даўжыні дзяржаўнае мяжы цягнецца высокі плот, а таксама пераараная палоска зямлі, якая спраўджваецца штодня», – кажа Марэк Сьвіць, кіраўнік аддзелу.
Паводле адміністрацыі Нацыянальнага парку, перасоўвацца паміж абедзьвюма часткамі пушчы ня могуць нават жывёлы.
«Падаецца, Пушча – адна, але тым ня менш, мы кажам, напрыклад, пра польскі і беларускі статкі зуброў», – дадае Сьвіць.
Дзесяцігадовы Максім Мархалюк зьнік у суботу 16-га верасьня. Апрануты ў швэдар камуфляжнага колеру і чырвоную камізэльку хлопец паехаў у лес, які, паводле мясцовых жыхароў, ведаў вельмі добра. Міліцыянты знайшлі ровар Максіма, і гэта пакуль адзіны сьлед з пачатку пошукаў.
belsat.eu/яс