Logo Polskiego Radia
Print

Улады зарэгістравалі юрыдычны адрас будучага беларускамоўнага ўнівэрсытэту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.09.2017 17:11
«Калі ўлада ня хоча ствараць дзяржаўныя ўстановы, трэба ствараць прыватныя».
photo: Радыё Свабода

Менскія ўлады зарэгістравалі юрыдычны адрас будучага беларускамоўнага ўнівэрсытэту «Альбарутэнія». Офіс разьмяшчаецца ў Партызанскім раёне сталіцы на вуліцы Шчарбакова, 32. Днямі туды пачнуць завозіць мэблю і павесяць адпаведную шыльду. Неўзабаве будзе пададзена заява на статут, які ўжо гатовы.
Функцыі рэктара «Альбарутэніі» выконвае старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў. «Калі ўлада ня хоча ствараць дзяржаўныя ўстановы, трэба ствараць прыватныя», – сходу патлумачыў ён галоўную ідэю адукацыйнага праекту.
«Арыентацыя на клясычны ўнівэрсытэт. Асноўныя факультэты будуць гуманітарнага кірунку. Таксама ня выключаны факультэт «ІТ-тэхналёгій»: па-першае, сёньня імі займацца вельмі важна, па-другое, ва ўсім сьвеце дастаткова беларускамоўных спэцыялістаў. Ня выключаныя і некаторыя элемэнты мэдычнай скіраванасьці – кшталту псыхалёгіі, псыхатэрапіі і г.д»., – расказвае Алег Трусаў.
Паводле яго, спачатку праца будзе весьціся зь невялікай колькасьцю студэнтаў. «То бок, як атрымаем дазвол на адукацыйную дзейнасьць, пачнём з магістратуры. На першым этапе трэба падрыхтаваць магістраў, каб у пэрспэктыве яны сталі выкладчыкамі нашага ўнівэрсытэту».
Мяркуецца, што ўнівэрсытэт зможа прыняць ад 200 да 300 чалавек. Абучэньне будзе праходзіць на платнай аснове.

Менскія ўлады зарэгістравалі юрыдычны адрас будучага беларускамоўнага ўнівэрсытэту «Альбарутэнія». Офіс разьмяшчаецца ў Партызанскім раёне сталіцы на вуліцы Шчарбакова, 32. Днямі туды пачнуць завозіць мэблю і павесяць адпаведную шыльду. Неўзабаве будзе пададзена заява на статут, які ўжо гатовы.Функцыі рэктара «Альбарутэніі» выконвае старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў. «Калі ўлада ня хоча ствараць дзяржаўныя ўстановы, трэба ствараць прыватныя», – сходу патлумачыў ён галоўную ідэю адукацыйнага праекту.

«Арыентацыя на клясычны ўнівэрсытэт. Асноўныя факультэты будуць гуманітарнага кірунку. Таксама ня выключаны факультэт «ІТ-тэхналёгій»: па-першае, сёньня імі займацца вельмі важна, па-другое, ва ўсім сьвеце дастаткова беларускамоўных спэцыялістаў. Ня выключаныя і некаторыя элемэнты мэдычнай скіраванасьці – кшталту псыхалёгіі, псыхатэрапіі і г.д»., – расказвае Алег Трусаў.

Паводле яго, спачатку праца будзе весьціся зь невялікай колькасьцю студэнтаў. «То бок, як атрымаем дазвол на адукацыйную дзейнасьць, пачнём з магістратуры. На першым этапе трэба падрыхтаваць магістраў, каб у пэрспэктыве яны сталі выкладчыкамі нашага ўнівэрсытэту».

Мяркуецца, што ўнівэрсытэт зможа прыняць ад 200 да 300 чалавек. Абучэньне будзе праходзіць на платнай аснове.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт