Пачаўся вывад расейскіх войскаў з Беларусі пасьля вучэньняў «Захад-2017»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        21.09.2017 13:11
                    
                                 
                
                
                    Пагрузка расейскай вайсковай тэхнікі пачалася на чыгуначнай станцыі Вярэйцы пад Асіповічамі.
                
                
                    
                         EPA/TATIANA ZENKOVICH
EPA/TATIANA ZENKOVICH
                     
                
                
                
               
                
                         Пагрузка расейскай вайсковай тэхнікі, задзейнічанай у вучэньнях «Захад-2017», пачалася на чыгуначнай станцыі Вярэйцы пад Асіповічамі. Гэтая тэхніка выкарыстоўвалася на палігоне Асіповіцкім – адным з шасьці ў Беларусі, дзе праходзілі вучэньні.
Як перадае Радыё «Свабода», уначы на станцыі – на плятформах і проста на вуліцы пад платамі жылых дамоў стаялі каля 50 танкаў рознай мадыфікацыі, а таксама БТР, БМП ды іншая тэхніка. 37 БТР-аў ужо загружаныя на плятформы. Уся тэхніка не мае апазнавальных знакаў (апроч нумароў) і стаіць без аховы.
Сумесныя беларуска-расейскія стратэгічныя вучэньні «Захад-2017» праходзілі з 14 па 20 верасьня.
svaboda.org/euroradio.fm/яс