Тыдзень польскага кароткага дакументальнага кіно пройдзе ў Менску
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
21.09.2017 08:34
Тыднёвая праграма дае магчымасьць даведацца пра гісторыю дакумэнталістыкі Польшчы і пазнаёміцца з выбітнымі асобамі.
Таварыства Маладых аўтараў «Ku Teatrowi» і мэдыяпраект «PARTisan» запрашаюць на мерапрыемствы праекта «Польскі дакумэнтальны фільм на Беларусі – глыбіня рэзкасьці». Тыднёвая праграма дае магчымасьць даведацца пра гісторыю дакумэнталістыкі Польшчы, пазнаёміцца з выбітнымі асобамі і знакавымі стужкамі польскай школы, атрымаць асновы кінэматаграфічнага майстэрства ад выкладчыкаў PWSFTviT (Вышэйшай дзяржаўнай школы кіно, тэлевізіі і тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі.
Важнай часткай праекту зьяўляецца III Майстроўня кароткамэтражных дакумэнтальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!». У яе межах 12 аўтараў распрацуюць свае кінапраекты і адшукаюць магчымасьці іх вытворчасьці.
Усе падзеі Тыдня польскага кароткага дакумэнтальнага кіно пройдуць у Press Club Belarus (г. Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601). Уваход вольны.

PARTisan/ав