У Горадні пройдзе канфэрэнцыя, прысьвечаная палякам у Беларусі
„Палякі ў Беларусі з канца ХІХ да пачатку ХХІ стагодзьдзя” – так называецца навуковая канфэрэнцыя, якая пройдзе ў Горадні. Асноўнай навуковай тэмай сімпозіюму будзе дасьледаваньне пытаньня польскай нацыянальнай меншасьці на тэрыторыі Беларусі.
Паводле аднаго з арганізатараў мерапрыемства, дырэктара Інстытуту Ўсходняй Эўропы (Studium Europy Wschodniej) Варшаўскага ўнівэрсытэту Яна Маліцкага, нагодай для правядзеньня канфэрэнцыі стаў выхад з друку навуковай працы польскіх і беларускіх дасьледчыкаў, прысьвечанай тэме палякаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
На канфэрэнцыі будуць прысутнічаць удзельнікі з Польшчы й Беларусі, сярод якіх Аляксандр Смалянчук, Андрэй Чарнякевіч, Ігар Мельнікаў, а таксама першы старшыня Саюзу палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін.
Чарговае навуковае выданьне, прысьвечанае палякам у Беларусі, неўзабаве зьявіцца ў польскіх кнігарнях.
Канфэрэнцыя пройдзе з 20-га па 21-га верасьня ў будынку Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні.

паводле радыё рацыя/вс