Кабэльны беларускамоўны тэлеканал можа зьявіцца неўзабаве
PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski
15.09.2017 15:11
Адзін зь вяшчальнікаў выказаў зацікаўленасьць у фільмах ды перадачах на беларускай мове.
www.gants.by
Зацікаўленасьць у беларускамоўным кантэнце выказаў адзін з кабэльных тэлеканалаў. Пра гэта са спасылкай на дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Алену Анісім паведамляе інтэрнэт-партал tut.by.
Гаворка вядзецца пра «Сьветлае тэлебачаньне», якое вяшчае кругласутачна ў Менску ды іншых гарадах. Стваральнікі хочуць напоўніць эфір навукова-папулярнымі праграмамі, а таксама мэтадычнымі, мастацкімі й дакумэнтальнымі фільмамі на беларускай мове. Тых, хто гатовы перадаць такі кантэнт каналу, дэпутатка заклікае кантактавацца непасрэдна зь ёй праз электронную пошту.
Лісты можна дасылаць на адрас alenaanisim@gmail.com. Усе прапановы будуць перададзеныя стваральнікам «Сьветлага тэлебачаньня».
tut.by/св