Logo Polskiego Radia
Print

Кобрыньскі краязнаўчы музэй неўзабаве прыме гасьцей

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.09.2017 13:07
„Музэй стане большым і абноўленым”, – кажа яго загадчыца, настаўніца пачатковых клясаў Натальля Мех.
Photo: be.wikipedia.org/Pracar - Уласная праца/CC0

Кобрыньскі краязнаўчы музэй неўзабаве прыме гасьцей
„Музэй стане большым і абноўленым”, – кажа яго загадчыца, настаўніца пачатковых клясаў Натальля Мех.
Адзіны ў Кобрыні беларускі краязнаўчы музэй хутка адчыніцца пасьля рамонту ў сярэдняй школе №7. „Музэй стане большым і абноўленым”, – кажа яго загадчыца, настаўніца пачатковых клясаў Натальля Мех.
„У музэі ўжо шмат часу не рабіўся ніякі рамонт. То да каго зьвяртацца? Канешне, да майго мужа. І сьцены ён раўняў, і клеілі шпалеры зь ім разам. Потым з эўравагонкі шыкоўную сьцяну зрабілі. Шмат часу патрацілі. Канешне, ніхто нам грошы за гэта не плаціць. Але я мужу кажу: палітыка палітыкай, а гэта беларуская культура, яе трэба адраджаць”, - тлумачыць спадарыня Мех.
Па словах грамадзкага актывіста Аляксандра Меха, мужа Натальлі, наведвальнікі музэя змогуць ня толькі пачуць пра беларускія традыцыі, культуру, але і ўбачыць, як жылі нашы продкі, чым займаліся. Менавіта з гэтага трэба пачынаць для вяртаньня памяці продкаў.
racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт