Logo Polskiego Radia
Print

У Ракаве што каля Менска прайшоў Фэстываль культур «Ракаўскі фэст»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.09.2017 15:27
«Ракаўскі фэст» арганізавалі мясцовыя ўлады разам з пасольствам Польшчы ў Беларусі й Польскім інстытутам у Менску.
"Ракаўскі фэст-2017" "Ракаўскі фэст-2017" Фота: Польскі інстытут у Менску

У нядзелю ў Ракаве што каля Менска прайшоў Фэстываль культур «Ракаўскі фэст». На мерапрыемстве была прадэманстраваная блізкасьць культур Беларусі й Польшчы.

На форуме выступілі калектывы й гурты, якія выканалі беларускія, польскія, габрэйскія й летувіскія творы. «Ракаўскі фэст» арганізавалі мясцовыя ўлады разам з пасольствам Польшчы ў Беларусі й Польскім інстытутам у Менску.
Беларускі літаратар і грамадзкі дзеяч Язэп Янушкевіч, які, дарэчы, сам родам з Ракава, сказаў карэспандэнту Польскага радыё, што дзякуючы фэсту яго наведвальнікі змаглі ўбачыць, як некалі выглядалі шматнацыянальныя мястэчкі ўсходняй даваеннай Польшчы.

На «Ракаўскім фэсьце» таксама можна было купіць вырабы народных майстроў, паласавацца стравамі мясцовай ды польскай кухняў, а таксама зрабіць здымак зь гісторыкам Ігарам Мельнікавым, які на мерапрыемства прыбыў у мундзіры ваеннаслужачага даваеннага польскага Корпусу аховы памежжа.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт