Logo Polskiego Radia
Print

Атрымаць правы на кіраваньне матацыклам будзе цяжэй

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 05.09.2017 17:43
Паводле ДАІ, на адкрыцьці мотасэзону некаторыя з матацыклістаў скардзіліся, што здача практычнага іспыту зараз вельмі простая.
pixabay.com/Public Domain CC0

Атрымаць правы на кіраваньне матацыклам будзе цяжэй. Пра гэта ў аўторак паведаміў журналістам намесьнік начальніка ўпраўленьня Дзяржаўтаінспэкцыі Аляксандр Цагельнік. Паводле яго, на адкрыцьці мотасэзону некаторыя з матацыклістаў заяўлялі, што здача практычнага іспыту зараз вельмі простая.

Летам кіраўніцтва ДАІ пазнаёмілася з замежным досьведам у гэтай галіне й вырашыла перагледзець правілы прыёму кваліфікацыйнага экзамэну. Праект зьменаў хутка накіруюць у Міністэрства юстыцыі для юрыдычнай экспэртызы і ўзгадненьня. Праз 6 месяцаў пасьля апублікаваньня дакумэнт уступіць у сілу.

Гэты час патрэбны для падрыхтоўкі неабходных элемэнтаў, пляцовак, а таксама саміх кандыдатаў на атрыманьне правоў, адзначыў Аляксандр Цагельнік. Сярод новаўвядзеньняў – практыкаваньне «Габарытная зьмейка», манэўраваньне ва ўмовах абмежаванага часу і рух на другой перадачы.

belta.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт