Logo Polskiego Radia
Print

Новыя меры па барацьбе з п'янствам абмяркоўваюць у Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.09.2017 08:17
Станіслаў Зась: Праблема п'янства існуе й замоўчваць яе ніхто не зьбіраецца.
pixabay.com/Public Domain CC0

Новыя меры па барацьбе зь п'янствам абмяркоўваюць у Беларусі
Станіслаў Зась: Праблема п'янства існуе й замоўчваць яе ніхто не зьбіраецца.
Новыя меры па барацьбе зь п'янствам абмяркоўваюць у Беларусі. Гэта пытаньне ўзьнімалася 5 верасьня на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бясьпекі Беларусі, праваахоўных органаў і ведамстваў сыстэмы забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі, расказаў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бясьпекі Беларусі Станіслаў Зась.
„Гэтае пытаньне асобна абмяркоўвалася - аб прыняцьці дадатковых мер па пераадоленьні гэтай вельмі сур'ёзнай праблемы. Размова ішла й аб абмежаваньні даступнасьці алькаголю ў гандлёвых сетках - у магазынах, і шэрагу іншых мерапрыемстваў. Прызнана неабходным прапрацаваць больш глыбока й больш узважана, комплексна. Таго, што сёньня прапаноўвалася, яўна недастаткова, каб істотна рушыць наперад у вырашэньні гэтай праблемы”, - заявіў дзяржаўны сакратар Савета бясьпекі.
Ён падкрэсьліў, што праблема п'янства існуе й замоўчваць яе ніхто не зьбіраецца. У тым ліку і ў ходзе ўборачнай кампаніі частка прадпісаньняў, выдадзеных праваахоўнымі органамі, датычылася парушэньняў працоўнай дысцыпліны ў гэтай частцы.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт