Logo Polskiego Radia
Print

Улады Менска дазволілі адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.09.2017 15:46
Мерапрыемства адбудзецца 8 верасьня з 18.00 да 20.30. у Кіеўскім скверы ля кінатэатра "Кіеў".
commons.wikimedia.org/By Przypisywany Hans Krell - cyfrowe.mnw.art.pl, Domena publiczna

Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ атрымала да Менгарвыканкаму дазвол на сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы 8 верасьня з 18.00 да 20.30. Пра гэта журналістам паведаміў адзін з кіраўнікоў партыі Алесь Чахольскі.

" Ёсьць у нас такая магчымасьць сьвяточна адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы 8 верасьня ў Кіеўскім скверы ля кінатэатра "Кіеў", — заявіў Чахольскі.

Па яго словах, падчас акцыі будзе заяўлена пра абарону Беларусі ад расейскай акупацыі. Арганізатары запрасілі ўсіх, каму неабыякавы лёс Беларусі, прыняць удзел у мерапрыемстве.

Неафіцыйны Дзень беларускай вайсковай славы прымеркаваны да перамогі войскаў Вялікага Княства Літоўскага над войскам Маскоўскага княства ў бітве 8 верасьня 1514 году пад Оршай.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт