Рух «За Свабоду» выступіў за захаваньне гімназіяў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Vasil Sadouski
                        
                        30.08.2017 17:52
                    
                                 
                
                
                    Прадстаўнікі арганізацыі ўжо абвясьцілі збор подпісаў у інтэрнэце.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Рух «За Свабоду» выступіў за захаваньне гімназіяў. Прадстаўнікі арганізацыі ўжо абвясьцілі збор подпісаў у інтэрнэце. Гэта рэакцыя на словы міністра адукацыі Беларусі Ігара Карпенкі.
Падчас Рэспубліканскага пэдагагічнага савету на мінулым тыдні чыноўнік заявіў, што сярэдняя адукацыя мае быць аднолькава даступнай для ўсіх, пры гэтым ён адзначыў, што гімназіі, у якіх можна заўважыць пэўныя прыкметы элітарнасьці, вядуць да расслаеньня грамадзтва. Звычайныя школы таксама маюць права на адАраных матываваных вучняў, упэўнены міністар.
Аўтары электроннай пэтыцыі, у сваю чаргу, мяркуюць, што ініцыятывы Карпенкі прывядуць да зьніжэньня ўзроўню адукацыі, паколькі будзе адсутнічаць магчымасьць выбару навучальнай установы для дзяцей з розным здольнасьцямі. Больш таленавітыя зь іх ня змогуць паглыбляць свае веды так, як робяць гэта зараз у гімназіях.
Ліквідацыя такіх школаў паспрыяе пашырэньню маёмаснай няроўнасьці, бо мажлівасьць вывучаць пэўныя прадметы на павышаным узроўні будуць мець толькі тыя, чые бацькі здольныя заплаціць за прыватныя заняткі, заўважаюць актывісты.
naviny.by/св