Logo Polskiego Radia
Print

У Менску хочуць запусьціць грамадзкія кальцавыя маршруты

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.08.2017 18:11
Транспартнікі хочуць стварыць два кальцавых маршруты, каб абмінуць цэнтар горада.
Foto: pixabay.com/CC0

Арганізаваць кальцавыя маршруты хацелі даўно. Аднак з-за дэфіцыту сродкаў гэтую ідэю пакуль увасобіць у жыцьцё не ўдалося. Цяпер у беларускай сталіцы зьявіўся новы від транспарту – электробус, які не патрабуе будаўніцтва кантактнай сеткі.

У студзені-лютым менскія ўлады плянуюць атрымаць ацэнку эксплёатацыйных і хадавых якасьцяў першых 20 электрабусаў. Пакуль яны дарагія, але ў далейшым, верагодна, будуць таньнець, і зьявіцца магчымасьць выкарыстоўваць іх на кальцавых маршрутах, кажуць у Менгарвыканкаме.

Пакуль жа чыноўнікі плянуюць пусьціць па трасах тэставыя аўтобусы. Галоўная мэта кальцавых напрамкаў – стварыць зручнае хуткаснае спалучэньне для пасажыраў, каб яны маглі, абʼяжджаючы цэнтар, дабрацца з адной кропкі горада ў іншую.

Каб прыцягнуць пасажыраў на такія хуткасныя маршруты плянуецца забясьпечыць жорсткі 10-хвілінны інтэрвал руху, які пры любых збоях павінен адразу аднаўляцца, і досыць высокую для гарадзкога грамадзкага транспарту хуткасьць.

Паводле tut.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт