Выпускныя экзамены ў школах зьменяць сваю форму
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        23.08.2017 18:51
                    
                                 
                
                
                    Падрабязнасьці пераўтварэньняў яшчэ будуць абмеркаваныя ў рамках пэдагагічнай рады, што праходзіць у Менску.
                
                
                    
                         pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Выпускныя экзамены ў школах зьменяць сваю форму, заявіў у сераду журналістам першы намесьнік міністра адукацыі Вадзім Богуш.
«Шэраг выніковых экзаменаў набудуць іншую форму», – сказаў Богуш.
Падрабязнасьці пераўтварэньняў яшчэ будуць абмеркаваныя ў рамках пэдагагічнай рады, што праходзіць у Менску.
У канцы 2016 года Мінадукацыі прапаноўвала ўвесьці Нацыянальны незалежны экзамен за курс сярэдняй школы й, магчыма, як адзін з этапаў уступнай кампаніі ў ВНУ. Аднак пасьля зьмены кіраўніка ведамства гэтая ідэя больш не падымалася.
наша ніва/вс