Памяць Марыі Качыньскай ушанавалі ў нарачанскім касьцёле
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
20.08.2017 14:07
Хрост жонкі польскага прэзыдэнта М. Качыньскай (М. Мацкевіч) адбыўся ў гэтым храме.
Maria Kaczyńska i Livia Klausova (2007 г.)Archiwum Kancelarii Prezydenta RP
У касьцёле Сьвятога Андрэя Апостала ў Нарачы адбылося набажэнства ў памяць Марыі Качыньскай. Заўтра прыходзіцца 75-ая гадавіна з дня нараджэньня жонкі прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага. Марыя Качыньска нарадзілася ў вёсцы Махава, якое цяпер носіць назву Нарач.
Хрост Марыі Качыньскай (дзявочае прозьвішча Мацкевіч) адбыўся менавіта ў гэтым касьцёле. На сьвятой імшы ў памяць загінулай пад Смаленскам жонкі польскага прэзыдэнта прысутнічаў амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік. Ён паведаміў, што прадпрымае намаганьні па ўстанаўленьні ў касьцёле памятнай дошкі, прысьвечанай Качыньскай.
Пасьля імшы польскія дыпляматы і дзеячы наведалі месца, дзе стаяла лясная вартоўня, у якой правяла першыя месяцы жыцьця Марыя Качыньска.
ІАР ПР/нг