Logo Polskiego Radia
Print

Камісію па барацьбе з кантрафактам ды фальсыфікатам створаць у Беларусі

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 09.08.2017 17:58
Зараз з распаўсюджаньнем кантрафактнай прадукцыі ў краіне змагаюцца адразу 4 ведамствы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Камісію па барацьбе з кантрафактам ды фальсыфікатам створаць у Беларусі. Пра гэта ў сераду паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнай камісіі па стандартызацыі Віктар Назаранка.

Ён нагадаў, што зараз з распаўсюджаньнем кантрафактнай прадукцыі змагаюцца адразу 4 ведамствы. У тым ліку – Міністэрствы антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю, падаткаў і збораў, унутраных справаў, а таксама Дзяржаўны мытны камітэт.

Гэта, паводле Віктара Назаранкі, сьведчыць пра тое, наколькі моцныя мэханізмы прасоўваньня кантрафакту выкарыстоўваюцца. Як адзначаюць экспэрты, больш за ўсё праблемаў з тэхнікай, вырабамі для дзяцей ды падлеткаў, цацкамі, мэбляй і таварамі лёгкай прамысловасьці.

belta.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт