БелАЗ паставіць мангольскай кампаніі кар'ерныя самазвалы на $3 млн
„Прадпрыемства Эрдэнэт” - адна з буйнейшых горнарудных кампаній Азіі па здабычы й абагачэньні медзі й малібдэну.
БелАЗ да канца бягучага году паставіць для мангольскай кампаніі тры кар'ерныя самазвалы на суму каля $3 млн. Аб гэтым паведаміў першы намесьнік дырэктара маркетынг-цэнтра ААТ „БелАЗ - кіруючая кампанія холдынга „БелАЗ-холдынг” Васіль Шостак.
Надоечы БелАЗ наведала дэлегацыя мангольскай кампаніі „Прадпрыемства Эрдэнэт”, чагі вынікам стала падпісаньне пагадненьня аб супрацоўніцтве па пытаньнях сэрвіснага суправаджэньня й далейшых паставак тэхнікі для кампаніі.
„Бакі дамовіліся аб стратэгічным партнэрстве, якое ў тым ліку прадугледжвае пытаньні арганізацыйнага характару для сэрвіснага абслугоўваньня тэхнікі. Акрамя таго, дасягнуты дамоўленасьці па пастаўцы ў адрас мангольскай кампаніі да канца гэтага году трох кар'ерных самазвалаў грузападымальнасьцю 130 т на суму каля $3 млн”, - растлумачыў Васіль Шостак.
КАА „Прадпрыемства Эрдэнэт” - адна з буйнейшых горнарудных кампаній Азіі па здабычы й абагачэньні медзі й малібдэну. Парк тэхнікі мангольскай кампаніі складаецца ў асноўным з кар'ерных самазвалаў БелАЗ, а таксама спэцыяльнай тэхнікі для горных работ.
У першым паўгодзьдзі бягучага года ААТ „БелАЗ” - кіруючая кампанія холдынга „БелАЗ-холдынг” пастаўляла тэхніку ў 24 краіны сьвету. Пры гэтым рост экспарту адзначаецца па ўсіх рэгіёнах.
Так, аб'ёмы экспарту ў Расею павялічыліся на 132,7%, у іншыя краіны СНД - на 41,2%, у краіны далёкага замежжа - на 63,6%. Што датычыцца краін далёкага замежжа, то найбольш буйныя пастаўкі ажыцьцяўляліся ў Зымбабвэ, Марока, Анголу, Босьнію й Герцагавіну.
belta.by/аз