Чыноўнікі супакойваюць: Беларусь не імпартуе атрутныя яйкі з Эўропы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.08.2017 17:17
Таксама беларускія яйкі не трапляюць у Эўропу (іх туды не экспартуюць).
pixabay.com/CC0 Public Domain
Чыноўнікі супакойваюць: Беларусь не імпартуе атрутныя яйкі з Эўропы
Таксама беларускія яйкі не трапляюць у Эўропу (іх туды не экспартуюць).
Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі супакойвае людзей: яйкі з Эўропы ў Беларусь не імпартуюцца. Таксама беларускія яйкі не трапляюць у Эўропу (іх туды не экспартуюць).
Нядаўна ў Нідэрляндах, Нямеччыне й Бэльгіі канфіскавалі мільёны яек, у якіх утрымліваецца таксычнае рэчыва фіпраніл. Яно шкоднае для здароўя чалавека, асабліва церпяць ныркі й печань.
Беларускія чыноўнікі падкрэсьліваюць, што на птушкафабрыках нашай краіны не праводзяць апрацоўку ад насякомых-паразітаў таксычнымі прэпаратамі, інфармуе тэлеканал „Беларусь 1”.
euroradio.fm/аз