Хакейных клюбаў у Беларусі стане яшчэ больш
PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski
03.08.2017 18:37
У бліжэйшы час свае прафэсійныя каманды зьявяцца ў Баранавічах ды Пінску.
pixabay.com/Public Domain CC0
Хакейных клюбаў у Беларусі стане яшчэ больш. У бліжэйшы час свае прафэсійныя каманды зьявяцца ў Баранавічах ды Пінску.
Пра гэта паведаміў міністар спорту й турызму Аляксандр Шамко. У названых гарадах створаная добрая база. Новыя клюбы дапамогуць папулярызацыі спорту, адзначыў чыноўнік. Чакаецца, што каманды з Берасьцейскай вобласьці будуць сфармаваныя ў наступным годзе. У сэзоне 2018-2019 яны павінныя ўзяць удзел у спаборніцтвах прафэсійнай лігі.
Тэлеканал Белсат нагадвае, што пра стварэньне чатырох клюбаў у чэрвені падчас спэцыяльнай нарады казаў Аляксандр Лукашэнка. Акрамя Пінску ды Баранавічаў, ён узгадваў таксама Бабруйск і Воршу.
св/belta.by/belsat.eu