Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі школьнік атрымаў золата на міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.07.2017 12:25
Беларуская зборная заваявала на ёй шэсьць мэдалёў: золата, срэбра і чатыры бронзы.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

Беларускі школьнік атрымаў золата на міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы
23 ліпеня ў Рыа-дэ-Жанэйра завяршылася 58-я Міжнародная матэматычная алімпіяда. Беларуская зборная заваявала на ёй шэсьць мэдалёў: золата, срэбра і чатыры бронзы.
Залаты мэдаль атрымаў выпускнік адзінаццатага кляса Ягор Дубовік (гімназія № 51 Гомеля). У індывідуальным заліку ён заняў сёмае месца, набраўшы 29 балаў з 49 магчымых.
З срэбрам вернецца Аляксей Васілеўскі (гімназія № 41 Менска). Бронзавыя мэдалі дасталіся Антону Палюховичу, Андрэю Нарадэцкому, Ільлі Пчалінцаву і Аляксандру Юран (усе з Ліцэя БДУ). Кіраўнікі беларускай каманды – Ігар Варановіч з БДУ і Міхаіл Карпук з Інстытута матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук.
Усяго ў Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе ў гэтым годзе паўдзельнічалі 623 чалавекі з больш чым ста краін. На працягу двух дзён – 18 і 19 ліпеня – удзельнікі спаборніцтваў атрымлівалі па тры задачы, на рашэньне кожнай адводзілася ў сярэднім па 1,5 гадзіны.
Абсалютнае першае месца занялі тры школьніка з Віетнама, Ірана і Японіі. У агульнакамандным заліку перамагла зборная Карэі, усе ўдзельнікі якой атрымалі залатыя мэдалі. Беларусь па суме месцаў заняла 14-е месца.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт