У Брэсьце выкрылі 20 фірмаў, якія "легалізавалі" польскія яблыкі ў Расеі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        20.07.2017 12:54
                    
                                 
                
                
                    Як правіла, і польскую, і беларускую кампанію рэгістравалі расейцы.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         У Брэсьце апэратыўнікі з упраўленьня Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаванньяў КДК па Брэсцкай вобласьці выкрылі больш за 20 фірмаў, якія займаліся рээкспартам польскіх яблыкаў у Расею. Усяго за месяц яны пераправілі на ўсход сотні грузавікоў з санкцыйнай садавіной.
Схема працуе так: польская фірма закупляе яблыкі ў фэрмэраў і адпраўляе беларускай кампаніі. У Беларусь садавіна паступае абсалютна легальна, з выплатай усіх падаткаў і збораў. А пасьля яблыкі нібыта адпраўляюцца на беларускія рынкі і прадаюцца за наяўныя грошы. Але на самой справе фуры з "санкцыёнкай" раствараюцца на прасторах Расеі.
Адна з прадпрымальніцкіх структур за месяц адправіла з ЭЗ у Беларусь, а пасьля ў Расею 329 рэфрыжэратараў з яблыкамі. Гэта больш за 10 фур у дзень! Абарот такіх кампаній мог перавышаць $2 млн за месяц. Прапрацаваўшы пару месяцаў, фірма закрывалася, і рэгістравалася наступная.
Як правіла, і польскую, і беларускую кампанію рэгістравалі расейцы.
euroradio.fm/sb.by/яс