Пастаўкі партыі сучасных зьнішчальнікаў Беларусі пачнуцца ў 2018 годзе
Расея пачне пастаўку Беларусі зьнішчальнікаў Су-30СМ у наступным годзе, паведаміў кіраўнік Фэдэральнай службы па ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву (ФСВТС) Расеі Дзьмітры Шугаеў.
«Пастаўкі плянуецца пачаць у 2018 годзе. Заканчэньне рэалізацыі кантракту намечана на 2020 год», – сказаў ён «Інтэрфаксу» ў сераду на авіясалёне «МАКС».
Па словах Дзьмітрыя Шугаева, у траўні гэтага года з Беларусьсю быў заключаны кантракт на пастаўку 12 самалётаў Су-30СМ.
«Пастаўка будзе ажыцьцяўляцца ў рамках дагавора паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Беларусьсю аб разьвіцьці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 сьнежня 2009 года», – заявіў кіраўнік ФСВТС.
Зьнішчальнікі Су-30СМ пакаленьня «4+» распрацаваны кампаніяй »Сухой«, сэрыйна вырабляюцца на Іркуцкім авіязаводзе карпарацыі »Іркут«.
Самалёт абсталяваны радыёлякатарам з фазіраваннай антэнай кратамі, рухавікамі з кіраваным вэктарам цягі і пярэднім гарызантальным апярэньнем. Зьнішчальнік здольны ўжываць сучаснае і пэрспэктыўнае высокадакладнае ўзбраеньне кляса »паветра-паветра« і »паветра-паверхня«.
Зьнішчальнік прызначаны для захопу панаваньня ў паветры, блякаваньня аэрадромаў суперніка на вялікай глыбіні, зьнішчэньня паветраных, наземных і марскіх цэляў, у тым ліку ў начны час сутак і складаных мэтэаралягічных умовах.
Расея пачне пастаўку Беларусі зьнішчальнікаў Су-30СМ у наступным годзе, паведаміў кіраўнік Фэдэральнай службы па ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву (ФСВТС) Расеі Дзьмітры Шугаеў.
«Пастаўкі плянуецца пачаць у 2018 годзе. Заканчэньне рэалізацыі кантракту намечана на 2020 год», – сказаў ён «Інтэрфаксу» ў сераду на авіясалёне «МАКС».
Па словах Дзьмітрыя Шугаева, у траўні гэтага года з Беларусьсю быў заключаны кантракт на пастаўку 12 самалётаў Су-30СМ.
«Пастаўка будзе ажыцьцяўляцца ў рамках дагавора паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Беларусьсю аб разьвіцьці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 сьнежня 2009 года», – заявіў кіраўнік ФСВТС.
Зьнішчальнікі Су-30СМ пакаленьня «4+» распрацаваны кампаніяй «Сухой», сэрыйна вырабляюцца на Іркуцкім авіязаводзе карпарацыі «Іркут».
Самалёт абсталяваны радыёлякатарам з фазіраваннай антэнай кратамі, рухавікамі з кіраваным вэктарам цягі і пярэднім гарызантальным апярэньнем. Зьнішчальнік здольны ўжываць сучаснае і пэрспэктыўнае высокадакладнае ўзбраеньне кляса «паветра-паветра» і «паветра-паверхня».
Зьнішчальнік прызначаны для захопу аб'ектаў у паветры, блякаваньня аэрадромаў суперніка на вялікай глыбіні, зьнішчэньня паветраных, наземных і марскіх цэляў, у тым ліку ў начны час сутак і складаных мэтэаралягічных умовах.
Інтэрфакс/ав