Макей: Мы ня прагнем уступленьня ў ЭЗ 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        15.07.2017 12:09
                    
                                 
                
                
                    Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей даў інтэрвію  гішпанскаму выданьню El País.
                
                
                    
                         Уладзімер МакейPhoto: mfa.gov.by
Уладзімер МакейPhoto: mfa.gov.by
                     
                
                
                
               
                
                          „Мы ня прагнем уступленьня ў ЭЗ, але мы хочам больш актыўна ўдзельнічаць у працы інтэграцыйных аб'яднаньняў, якія ўзьніклі на постсавецкай прасторы, такіх як ЭАЭС, і ў той жа час цесна супрацоўнічаць з ЭЗ, бо гэта ўзмацняе нашу эканоміку, і эканамічны рост дазволіць умацаваць наш сувэрэнітэт і палітычную незалежнасьць”, — адзначыў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей у інтэрвію гішпанскаму выданьню El País, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
„Мы не маем намеру псаваць адносіны з Расеяй, бо гэта наш саюзьнік і наш галоўны партнэр, але мы хочам, каб наша эканоміка была больш дывэрсыфікаванай”, - дадаў міністар.
nn.by/аз