У Дзярждуму РФ унесены законапраект аб адмене роўмінгу паміж РФ і Беларусьсю
Зьмяненьні ў закон „Аб сувязі” прадугледжваюць адмену роўмінгу зь Беларуссю з 1 студзеня 2018 году.
Законапраект аб адмене роўмінгу паміж Расеяй і Беларусьсю ўнесены ў Дзярждуму РФ. Дакумэнт быў зьмешчаны ў базе дадзеных ніжняй палаты расейскага парлямэнта.
Зьмяненьні ў закон „Аб сувязі” прадугледжваюць адмену нацыянальнага роўмінгу зь Беларусьсю з 1 студзеня 2018 году. Як гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекта, прапанаваныя папраўкі накіраваны „на адмену так званага нацыянальнага роўмінгу, уключаючы паслугі па перадачы даных і прадастаўленьні доступу да інфармацыйна-тэлекамунікацыйнай сеткі Інтэрнэт, а таксама роўмінгу паміж абанэнтамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы”.
У суправаджальных дакумэнтах падкрэсьліваецца, што сярод краін СНД найбольш пасьлядоўна ажыцьцяўляюць эканамічную інтэграцыю Беларусь і Расея, якія зьяўляюцца цеснымі партнэрамі ў эканамічнай, палітычнай і сацыяльных сфэрах.
„Відавочна, што для далейшага паглыбленьня інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы патрабуецца работа ў многіх напрамках, у тым ліку і ў напрамку даступнасьці мабільнай сувязі”, - гаворыцца ў тлумачальнай запісцы.
belta.by/аз