Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Беларусі: рэзалюцыя ПА АБСЭ вядзе да росту напружанасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.07.2017 10:11
МЗС спадзяецца, што асабісты візыт дэпутатаў ПА АБСЭ пашырыць аб’ектыўнасьць ацэнак сытуацыі ў Беларусі.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Прынятая на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ рэзалюцыя „Становішча ва Ўсходняй Эўропе”, у якой крытыкуецца Беларусь, „носіць канфрантацыйны характар”, заявіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык.

„Беларусь пасьлядоўна выступае супраць падобных рэзалюцыяў”, — цытуе Дзьмітрыя Мірончыка афіцыйны сайт МЗС.

„Яны ня толькі не дапамагаюць краінам вырашаць якія-колечы ўнутраныя праблемы, але й вядуць да далейшага росту напружанасьці, паглыбленьня недаверу ў адносінах паміж дзяржавамі. Зьвяртае на сябе ўвагу відавочная неадпаведнасьць назвы дакумэнта, які прэтэндуе на ўсёабдымны аналіз сытуацыі ва ўсходнеэўрапейскім рэгіёне, яго зьместу.

Разам з тым спадзяемся, што зацікаўленыя дыскусіі, адкрыты дыялёг, асабістыя ўражаньні ад наведваньня нашай краіны унясуць ўклад у павышэньне аб’ектыўнасьці ацэнак сытуацыі ў Беларусі дэпутатамі ПА АБСЭ ў далейшым”, - заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт