У Беларусі падтрымаюць жадаючых будаваць родавыя маёнткі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        08.07.2017 14:54
                    
                                 
                
                
                    Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік прэмʼер-міністра Міхаіл Русы.
                
                
                    
                         The New Castle. Photo: wikipedia/M. Wojciechowski
The New Castle. Photo: wikipedia/M. Wojciechowski
                     
                
                
                
               
                
                         Чыноўнік адзначыў, што ідэя родавых маёнткаў набірае папулярнасьць у Беларусі. Многія жадаюць вярнуцца ў вёскі, дзе, напрыклад, раней жылі іх бацькі, ці проста аддаюць перавагу быць бліжэй да прыроды.
«Рух набыў шырокі рэзананс. Шмат людзей, маладых і цікавых па прафэсіях і наогул, жадаюць жыць семʼямі ў экалягічна чыстых месцах», сказаў намесьнік прэмʼер-міністра.
У вёсках такія грамадзяне цяпер атрымліваюць зямельныя ўчасткі ў адпаведнасьці з існуючай нарматыўна-прававой базай: для вядзеньня асабістай падсобнай гаспадаркі або будаўніцтва дачы (да 15 сотак). Але гэтага мала. Цяпер урад рыхтуе даклад кіраўніку дзяржавы, каб вызначыць форму функцыянаваньня, памеры гэтых паселішчаў, даць ім прававую базу, – адзначыў Міхаіл Русы.
Паводле яго зьвестак, у Беларусі ёсьць больш за 570 чалавек, якія лічаць сябе ўладальнікамі падобных родавых маёнткаў. Асабліва шмат такіх грамадзян у Валожынскім і Віцебскім раёнах.
Цалкам магчыма, што дапамогу ў гэтай сфэры акажа і Белаграпрамбанк крэдытамі для будаўнічых работ, набыцьця абсталяваньня або будынкаў.
Паводле Белта/Наша Ніва/юл