Logo Polskiego Radia
Print

Спэцдакладчыку ААН па Беларусі нагадалі пра палітзьняволеных

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.07.2017 17:21
Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова сустрэліся 5 ліпеня са спэцдакладчыкам ААН Міклашам Харасьці.
photo: БХД

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і старшыня Сацыяльна-хрысьціянскага руху Вольга Кавалькова сустрэліся 5 ліпеня са спэцдакладчыкам ААН па Беларусі Міклашам Харасьці.
Прадстаўніка ААН цікавіла палітычная сытуацыя ў Беларусі, рэпрэсіі ў апошнія месяцы ў дачыненьні да хрысьціянскіх дэмакратаў, новыя мэтады рэпрэсій і спагнаньне непамерных штрафаў, пытаньні нерэгістрацыі партыі і грамадзкіх аб’яднаньняў.
«Спадар Міклаш быў вельмі адкрыты, яго цікавіла наша праграма, нашы прапановы па рэформах у Беларусі. Наша ж пазыцыя засталася нязьменнай: мы лічым, што кантакты з Беларусьсю патрэбныя, але, калі будзе аднабаковая супраца без рэформ, дыялёг толькі з уладай без грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычных сілаў, то гэта толькі закансэрвуе рэжым і не прывядзе да рэформаў. Мы падзякавалі спадару Міклашу за працу на карысьць Беларусі ў той час, як некаторыя заходнія дзеячы папросту здраджваюць ідэалам дэмакратыі. Яго прыклад дае натхненьне. Было дамоўлена, што мы працягнем знаходзіцца ў кантакце», – адзначыў Віталь Рымашэўскі.
Таксама на сустрэчы абмяркоўвалася сытуацыя з палітвязьнямі. Тое, што мала толькі вызваліць затрыманых па »Справе патрыётаў», а трэба яшчэ не дапусьціць судоў над імі. Таксама былі названыя прозьвішчы тых палітвязьняў, якія застаюцца за кратамі: Зьмітра Паліенкі, Міхаіла Жамчужнага, Аляксея Мілюкова (Жалнова) і іншых.

БХД/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт