БРСМ раздае нованароджаным беларусам вышыванкі
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
30.06.2017 19:14
Напярэдадні Дня Рэспублікі праўладны саюз моладзі ладзіць акцыю «Падары немаўляці вышыванкі».
Фота: Беларускі рэспубліканскі саюз моладзіbrsm.by
Малышам, якія нарадзіліся напярэдадні Дня Рэспублікі, актывісты БРСМ дораць распашонкі або кашулькі з традыцыйным арнамэнтам. Праўладны саюз моладзі праводзіць акцыю «Падары немаўляці вышыванкі». Вопратку ўручаюць малышам ва ўсіх рэгіёнах краіны – паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».
У Менску ў 3-й гарадзкой клінічнай бальніцы малышам падарылі маленькіх памераў «вышымайкі», а ў Віцебску й Полацку – распашонкі з арнамэнтам.
kp.by/ап