Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь імкнецца нарасьціць экспарт

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.06.2017 18:24
Краіна скарачае мыта на вываз калійных угнаеньняў.
Photo: pixabay.comPhoto: pixabay.com

Экспарт расьце, але паволі ў параўнаньні з мінулым года.

Экспарт тавараў зь Беларусі вырас за чатыры месяцы на 21,3% – да 8,236 мільярдаў даляраў, імпарт – на 19,2%, да 9,130 мільярдаў. Склалася зноў адмоўнае сальда па таварах у памеры 894,5 мільёны даляраў.

Паралельна да гэтай інфармацыі паведамілі, што ў Беларусі скарацілася стаўка вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаеньні з 55 эўра да 20 эўра за 1 тону. Такое рашэньне ўтрымліваецца ва ўказе № 202от 6 чэрвеня 2017 года. Указ уступае ў сілу з па тэрмінах з днём 1 красавіка 2017 года.

Калійцы ўжо даўно лябіявалі зьніжэньне пошліны ва ўмовах прыкметнага паслабленьня рынку, зьніжэньня і цэн, і абʼёмаў паставак.

Агульны абʼём экспартаваных беларускіх калійных угнаеньняў у 2016 годзе дасягнуў 9,5 мільёнаў тон супраць 9,2 мільёнаў у 2015 годзе. Сёлета беларускія ўлады спадзяюцца на рост экспарту хлёркалію прыкладна да 10 мільёнаў тон.

Паводле tut.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт