Logo Polskiego Radia
Print

Менск не дазволіў публікаваць даклад Рады Эўропы пра карупцыю ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.06.2017 10:36
Беларусь не зьяўляецца чальцом Рады Эўропы, але падпісала Канвэнцыю аб барацьбе з карупцыяй.
Photo:Gideon Benari/flickr.com/Commercial use allowed

Менск не дазволіў публікаваць даклад Рады Эўропы пра карупцыю ў Беларусі
Беларусь не зьяўляецца чальцом Рады Эўропы, але падпісала Канвэнцыю аб барацьбе з карупцыяй.
Учора быў апублікаваны даклад за 2017 год антыкарупцыйнага органу Рады Эўропы — Групы дзяржаваў па барацьбе з карупцыяй (Group of States Against Corruption — GRECO).
Менск ізноў ня даў дазволу на публікацыю разьдзелу справаздачы, які прысьвечаны стану карупцыі й барацьбы зь ёй у Беларусі. Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу Рады Эўропы.
Ва ўступным артыкуле да дакладу старшыня GRECO Марын Мрчэла адзначыў: „Я вельмі шчасьлівы, што ўсе краіны — чальцы GRECO, за выключэньнем Беларусі, апэратыўна дазволілі публікацыю справаздачаў пра сытуацыю ў іх”.
Беларусь не зьяўляецца чальцом Рады Эўропы, але падпісала Канвэнцыю аб барацьбе з карупцыяй Рады Эўропы й праходзіць працэдуры ацэначных справаздачаў. Паводле правілаў GRECO, бяз згоды ўладаў краіны гэтыя справаздачы не публікуюцца. Беларусь сваю пазыцыю тлумачыць тым, што юрыдычныя абавязацельствы па публікацыі справаздачаў у рамках GRECO адсутнічаюць.
У 2016 годзе GRECO прыняла трэцюю ацэначную справаздачу па Беларусі, якая была прысьвечаная пытаньням крыміналізацыі карупцыі й празрыстасьці фінансаваньня палітычных партыяў. Папярэднія дзьве справаздачы Беларусь так і не дазволіла публікаваць цалкам, таму GRECO апублікавала іх рэзюмэ.
У рэзюмэ справаздачы, якая была падрыхтаваная ў 2015 годзе, адзначалася, што Беларусь часткова выканала толькі адну з 20 рэкамэндацыяў па барацьбе з карупцыяй. Гэта датычылася ўвядзеньня адміністрацыйнай адказнасьці юрыдычных асобаў за ўчыненьне злачынстваў, зьвязаных з адмываньнем грошай.
У наступных раундах маніторынгу GRECO плянуе падрыхтаваць яшчэ два даклады — па прадухіленьні карупцыі сярод чальцоў парлямэнту, судзьдзяў і пракурораў, а таксама ў цэнтральным урадзе (у вышэйшых эшалёнах улады) і ў праваахоўных органах.
belapan.com/svaboda.org/аз

Учора быў апублікаваны даклад за 2017 год антыкарупцыйнага органу Рады Эўропы — Групы дзяржаваў па барацьбе з карупцыяй (Group of States Against Corruption — GRECO).

Менск ізноў ня даў дазволу на публікацыю разьдзелу справаздачы, які прысьвечаны стану карупцыі й барацьбы зь ёй у Беларусі. Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу Рады Эўропы.

Ва ўступным артыкуле да дакладу старшыня GRECO Марын Мрчэла адзначыў: „Я вельмі шчасьлівы, што ўсе краіны — чальцы GRECO, за выключэньнем Беларусі, апэратыўна дазволілі публікацыю справаздачаў пра сытуацыю ў іх”.

Беларусь не зьяўляецца чальцом Рады Эўропы, але падпісала Канвэнцыю аб барацьбе з карупцыяй Рады Эўропы й праходзіць працэдуры ацэначных справаздачаў. Паводле правілаў GRECO, бяз згоды ўладаў краіны гэтыя справаздачы не публікуюцца. Беларусь сваю пазыцыю тлумачыць тым, што юрыдычныя абавязацельствы па публікацыі справаздачаў у рамках GRECO адсутнічаюць.

У 2016 годзе GRECO прыняла трэцюю ацэначную справаздачу па Беларусі, якая была прысьвечаная пытаньням крыміналізацыі карупцыі й празрыстасьці фінансаваньня палітычных партыяў. Папярэднія дзьве справаздачы Беларусь так і не дазволіла публікаваць цалкам, таму GRECO апублікавала іх рэзюмэ.

У рэзюмэ справаздачы, якая была падрыхтаваная ў 2015 годзе, адзначалася, што Беларусь часткова выканала толькі адну з 20 рэкамэндацыяў па барацьбе з карупцыяй. Гэта датычылася ўвядзеньня адміністрацыйнай адказнасьці юрыдычных асобаў за ўчыненьне злачынстваў, зьвязаных з адмываньнем грошай.

belapan.com/svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт