Сяргей Кунцэвіч распавёў пра катаваньні ў сьледчым ізалятары КДБ
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        07.06.2017 11:24
                    
                                 
                
                
                    Асобы ў чорнай уніформе і масках нанесьлі яму некалькі ўдараў, выкарыстоўвалі электрашокэр.
                
                
                    
                         фота: spring96.org
фота: spring96.org
                     
                
                
                
               
                
                         Былы палітвязень Сяргей Кунцэвіч распавёў пра катаваньні ў сьледчым  ізалятары КДБ. Ён сказаў праваабаронцам, што падчас знаходжаньня ў СІЗА яго дапытвалі невядомыя асобы ў чорных масках.
Кунцэвіч распавёў, у прыватнасьці,  што падчас допытаў у будынку КДБ  Беларусі, якія адбываліся без адваката, асобы ў чорнай уніформе і масках нанесьлі яму некалькі ўдараў, выкарыстоўвалі электрашокэр, што выклікала вялікія фізычныя пакуты.
Заява  пра факт катаваньня была пададзеная на імя начальніка Сьледчага  камітэту. У ёй Кунцэвіч просіць правесьці праверку згаданых фактаў,  накіраваць яго на судова-мэдычную экспэртызу і ўзбудзіць крымінальную справу ў адносінах супрацоўнікаў КДБ і МУС, якія адказваюць за прымяненьне катаваньня.
spring96.org/нг