Logo Polskiego Radia
Print

Павел Севярынец зьбірае грошы на сваю кнігу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.06.2017 13:01
Сярод прызоў для спонсараў – экскурсія па менскіх мясьцінах рамана.
крыніца: racyja.com

На краўдфандынгавай плятформе Talaka.by пачаўся збор сродкаў на выданьне першай кнігі рамана сустаршыні БХД Паўла Севярынца.

Раман аб’ёмам у 450 старонак называецца «Беларусалім. Золак». Месцы дзеяньня – Менск, Кіеў, Полацак.

«Гэта раман, які я пісаў 12 гадоў, з 2005 года, у асноўным у высылках, на сутках і ў амэрыканцы. Гэты раман пра Беларусь. Гэта, калі можна так сказаць, раман-прадчуваньне пра падзеі, якія могуць адбыцца ў Беларусі ў бліжэйшы час. Тэкст, вядома, будзе даступны толькі пасьля прэзэнтацыі ў кастрычніку. Хочам выдаць тысячу асобнікаў у цьвёрдай вокладцы», – распавёў Севярынец Радыё Рацыя.

Тыя, хто падтрымаюць выданьне, могуць разьлічваць ня толькі на кнігу. Сярод прызоў для спонсараў – экскурсія па менскіх мясьцінах рамана, асабістая сустрэча з Паўлам Севярынцам за кубкам кавы і нават правы на экранізацыю «Беларусаліма».

racyja.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт