Павел Севярынец паехаў у народ
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
01.06.2017 18:52
Адзін зь лідараў БХД прэзэнтуе кнігі ў Наваполацку, Дзісьне, Новалукомлі, Міёрах.
bchd.info
У суботу-нядзелю 3 і 4 чэрвеня сустаршыня БХД Павел Севярынец правядзе шэраг прэзэнтацыяў кнігаў «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя: 1917-2017» і «100 асобаў беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» на Полаччыне ды Віцебшчыне.
Сустрэчы пройдуць у Новалукомлі, Наваполацку, Дзісьне, Міёрах і некаторых вёсках Полаччыны, зьвязаных з жыцьцём і дзейнасьцю лідараў БХД.
Жадаючых паўдзельнічаць у прэзэнтацыях і сустрэчах просяць зьвязацца з арганізатарамі праз сацыяльныя сеткі альбо праз тэлефон 80295160861.
Паводле bchd/юл