Logo Polskiego Radia
Print

Павал Севярынец выдае новую кнігу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.05.2017 15:01
Ён пачаў збор сродкаў на выданьне раману «Беларусалім».
Foto: Serge Serebro/commons.wikimedia.org/CC BY-SA 3.0

На краўдфандынгавай плятформе Talaka.by пачаўся збор сродкаў на выданьне першай кнігі раману Паўла Севярынца «Беларусалім». Меркаваны наклад кнігі – 1000 асобнікаў. Прэзэнтацыя плянуецца ў кастрычніку 2017 года.

Першая кніга раману аб’ёмам 450 старонак называецца «Беларусалім. Золак». Месцы дзеяньня – Менск, Кіеў, Полацк.

Павел Севярынец пісаў »Беларусалім» 12 гадоў, у тым ліку ў сьледчым ізалятары КДБ «Амэрыканка», на сутках Акрэсьціна, у ссылках у Малым Сітне ды Купліне.

Тыя, хто падтрымаюць выданьне, могуць разьлічваць не толькі на кнігу. Сярод прызоў для спонсараў – экскурсія па менскіх мясьцінах раману, асабістая сустрэча з Паўлам Севярынцам за кубачкам кавы і нават правы на экранізацыю »Беларусаліма«.

Азнаёміцца з праектам і падтрымаць выданьне раману можна тут: https://www.talaka.by/projects/2040/overview.

Паводле БХД/ юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт