Дзесяць год за свастыку
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
30.05.2017 18:25
Такое пакараньне пагражае так званаму «бацюшку са свастыкай».
Foto: nn.byFoto: nn.by
Прыканцы лістапада 2016 года ў Беларусі быў затрыманы Канстанцін Бурыкін – бацюшка ў праваслаўным прыходзе вёскі Гатава пад Менскам, а таксама кіраўнік Фэдэрацыі паўэрліфтынга Беларусі.
На днях стала вядома, што затрыманаму выстаўлена абвінавачаньне. Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што Канстанціну Бурыкіну выстаўлена абвінавачаньне па другой частцы 295 артыкула Крымінальнага кодэкса Беларусі – «незаконнае набыцьцё, захоўваньне, перавозка, выраб ці нашэньне агнястрэльнай зброі», а таксама па трэцяй частцы таго ж артыкула: «дзеяньні, прадугледжаныя другой часткай артыкула, якія ўчыненыя паўторна, альбо групай асобаў па папярэдняй змове».
Максымальная адказнасьць за гэтыя злачынствы да 10 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Справа перададзеная ў пракуратуру для накіраваньня ў суд.
Паводле Наша Ніва/юл