Улады выгналі аднаго зь лепшых каталіцкіх сьвятароў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        29.05.2017 10:47
                    
                                 
                
                
                    Улады Беларусі адмовілі ў наданьні беларускага грамадзянства каталіцкаму сьвятару з Польшчы Славаміру Ляскоўскаму.
                
                
                    
                         Касьцёл у ГомеліБарыс Маўлютаў, Wikipedia
Касьцёл у ГомеліБарыс Маўлютаў, Wikipedia
                     
                
                
                
               
                
                         Улады Беларусі адмовілі ў наданьні беларускага грамадзянства каталіцкаму сьвятару з Гомеля Славаміру Ляскоўскаму, які пасьля 28 гадоў служэньня павінен быў вярнуцца ў Польшчу, хаця 5 гадоў таму падаваў прашэньне аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь.
Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі раскрытыкаваў гэты факт. «Чаму ў Беларусі даюць грамадзянства Бакіеву і адмаўляюць таму, хто аддаў служэньню Богу і беларусам 28 год?!! Сваім служэньнем а. Славамір дапамагаў людзям і спрашчаў працу дзяржаве, якая ня можа належным чынам выконваць свае сацыяльныя абавязкі. Ён дапамагаў абяздоленым, дзецям- інвалідам, наркаманам, алькаголікам, бамжам».
Віталь Рымашэўскі выказаў падзяку айцу Славаміру й папрасіў прабачэньня, што »беларусы пакуль няздольныя яго прыняць і абараніць».
Паводле bchd.info/яс