У Беларусі ўпершыню перасадзілі лёгкае
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
26.05.2017 13:49
Гэта ўнікальная апэрацыя ня толькі для Беларусі, але і для ўсяго рэгіёну.
photo: pixabay.com/CC0
Беларускія хірургі ўпершыню правялі перасадку лёгкіх. Пра гэта паведамляе газэта «Рэспубліка». Пацыенткай, якую вярнулі да жыцьця лекары, стала жыхарка Вошы Тацьцяна, якая хварэла на паталёгію лёгачных артэрыяў. Донарскі ворган узялі ў жанчыны, якая нядаўна памерла ад інсульту. Лёгкія даставілі верталётам зь Віцебска.
Першую ў Беларусі перасадку лёгкага правяла каманда хірургаў з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Кардыялёгія» ў Менску. Кіраваў камандай хірургаў прафэсар Юры Астроўскі. Апэрацыя доўжылася 8 гадзінаў. Самым складаным, па словах хірургаў, было сшываньне бронхаў і хрупкіх лёгачных артэрыяў.
У пацыенткі пасьля апэрацыі ўскладненьняў не назіраецца. Стан яе стабільны. Перасадка лёгкага – гэта ўнікальная апэрацыя ня толькі для Беларусі, але і для ўсяго рэгіёна – піша газэта.
sb.by/ап