25 траўня спаўняецца роўна 100 гадоў са сьмерці Максіма Багдановіча. У гэты дзень у 1917 годзе на беларускім паэтычным небасхіле згасла яго зорка.
Жыцьцё Максіма Багдановіча абарвалася ў 25 гадоў – у самым росквіце творчых сіл. Аднак за свой кароткі век ён пасьпеў зрабіць надзвычай шмат, што пад сілу толькі геніям. Свой талент ахвяраваў узвышэньню паэзіі, мастацтва слова, красы жыцьця і дабрыні. Максім Багдановіч верыў, што беларуская літаратура стане неад’емнай часткай сусьветнай культуры, і не памыліўся. Яго творы, перакладзеныя на дзесяткі замежных моў, годна рэпрэзэнтуюць беларускае прыгожае пісьменства ў сьвеце.
Заўтра, у 100 гадавіну сьмерці паэта, літаратурны музэй Максіма Багдановіча ў Менску запрашае прыняць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня памяці Максіма Багдановіча.
У 13.00 адбудзецца ўскладаньне кветак да помніка паэту, пасьля ў 14.30 пройдзе памінальная служба ў Саборы св. Пятра і Паўла (г.Менск, вул. Няміга, 4);
У 18.00 пройдзе літаратурна-музычная вечарына «Сьветлы сьлед..». з удзелам гурту «Нельга забыць» (з праграмай на вершы Максіма Багдановіча) і Народнага тэатру «Жывое слова».
http://lit-bel.org/by/afisha/dzjen-pamjaci-maksima-bahdanovicha.html
25 траўня спаўняецца роўна 100 гадоў са сьмерці Максіма Багдановіча. У гэты дзень у 1917 годзе на беларускім паэтычным небасхіле згасла яго зорка.
Жыцьцё Максіма Багдановіча абарвалася ў 25 гадоў – у самым росквіце творчых сіл. Аднак за свой кароткі век ён пасьпеў зрабіць надзвычай шмат, што пад сілу толькі геніям. Свой талент ахвяраваў узвышэньню паэзіі, мастацтва слова, красы жыцьця і дабрыні. Максім Багдановіч верыў, што беларуская літаратура стане неад’емнай часткай сусьветнай культуры, і не памыліўся. Яго творы, перакладзеныя на дзесяткі замежных моў, годна рэпрэзэнтуюць беларускае прыгожае пісьменства ў сьвеце.
Заўтра, у 100 гадавіну сьмерці паэта, літаратурны музэй Максіма Багдановіча ў Менску запрашае прыняць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня памяці Максіма Багдановіча.
У 13.00 адбудзецца ўскладаньне кветак да помніка паэту, пасьля ў 14.30 пройдзе памінальная служба ў Саборы св. Пятра і Паўла (г.Менск, вул. Няміга, 4).
У 18.00 пройдзе літаратурна-музычная вечарына «Сьветлы сьлед..» з удзелам гурту «Нельга забыць» (з праграмай на вершы Максіма Багдановіча) і Народнага тэатру «Жывое слова».
lit-bel.org/ав