Беларусь - другая сярод лідараў па спажываньні алькаголю
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        17.05.2017 10:11
                    
                                 
                
                
                    Пра гэта сьведчаць дадзеныя мінулага года, якія ў Вільні агучыў прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
Жыхары Летувы зьяўляюцца сусьветнымі лідарамі па спажываньні алькаголю, на другім месцы – Беларусь. Пра гэта сьведчаць дадзеныя мінулага года, якія ў аўторак у Вільні агучыў прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі здароўя (СААЗ) Гаўдзі Галі. 
Па словах дырэктара Дэпартамэнта неінфэкцыйных хранічных захворваньняў і ўмацаваньня здаровага ладу жыцьця Эўрапейскага бюро СААЗ, у Летуве ў 2016 годзе адзін жыхар у сярэднім выпіў 16 літраў алькаголю. "Гэта, па найноўшых падліках, робіць Летуву найбуйнейшай п'яніцай у Эўропе, а таксама самай пітушчай краінай у сьвеце", - заявіў журналістам Гаўдзі Галі ў аўторак. 
На другім месцы разьмясьцілася Беларусь, дзе на кожнага жыхара краіны прыпадае каля 15 літраў алькаголю ў год. Трэці радок займае Латвія (у сярэднім каля 13 літраў на кожнага жыхара краіны). Расея разам з Польшчай разьмясьціліся на чацьвёртым радку з паказчыкам крыху больш за 12 літраў на кожнага жыхара. Лепш за ўсё, па дадзеных СААЗ, сытуацыя з рашэньнем праблем, зьвязаных з ужываньнем алькаголю, складваецца ў Заходняй Эўропе.
Жыхары Летувы зьяўляюцца сусьветнымі лідарамі па спажываньні алькаголю, на другім месцы – Беларусь. Пра гэта сьведчаць дадзеныя мінулага года, якія ў аўторак у Вільні агучыў прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Гаўдзі Галі. Па словах дырэктара Дэпартамэнта неінфэкцыйных хранічных захворваньняў і ўмацаваньня здаровага ладу жыцьця Эўрапейскага бюро СААЗ, у Летуве ў 2016 годзе адзін жыхар у сярэднім выпіў 16 літраў алькаголю. "Гэта, па найноўшых падліках, робіць Летуву найбуйнейшай п'яніцай у Эўропе, а таксама самай пітушчай краінай у сьвеце", - заявіў журналістам Гаўдзі Галі ў аўторак. 
На другім месцы разьмясьцілася Беларусь, дзе на кожнага жыхара краіны прыпадае каля 15 літраў алькаголю ў год. Трэці радок займае Латвія (у сярэднім каля 13 літраў на кожнага жыхара краіны). Расея разам з Польшчай разьмясьціліся на чацьвёртым радку з паказчыкам крыху больш за 12 літраў на кожнага жыхара.
Лепш за ўсё, па дадзеных СААЗ, сытуацыя з рашэньнем праблем, зьвязаных з ужываньнем алькаголю, складваецца ў Заходняй Эўропе.
delfi.lt/ав