Амаль шэсьць тысяч подпісаў сабрана ў абарону польскіх школ у Беларусі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
12.05.2017 09:53
Калі ў Кодэкс аб адукацыі ўвядуць плянаваныя зьмены, польскія школы страцяць свой статус.
Анжаліка БорысAliaksandr Papko/radyjo.net
Каля шасьці тысяч подпісаў сабралі пад пэтыцыяй у абарону польскіх школ у Беларусі. Пэтыцыя была адпраўлена ў Адміністрацыю прэзыдэнта з пошты ў Горадні. Падпісанты зьвяртаюцца да галавы дзяржавы з просьбаю не дапусьціць да ліквідацыі школ з польскай мовай навучаньня.
Акцыю збору подпісаў зладзіў непрызнаваны ўладамі Беларусі Саюз палякаў. Меркаваньнем падпісантаў, калі ў Кодэкс аб адукацыі ўвядуць плянаваныя зьмены, польскія школы страцяць свой статус. Зьмены тычацца пераводу некалькіх прадметаў і выпускных экзаменаў у польскіх школах з польскай мовы на расейскую.
Па словах старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анджалікі Борыс, такая зьмена фактычна азначае русыфікацыю польскіх школ. «На самой справе большасьць прадметаў будзе выкладацца па-расейску. Застанецца толькі польская мова і літаратура», - заявіла Борыс.
Беларускі парлямэнт у верасьні плянуе разглядаць зьмены ў Кодэкс аб адукацыі РБ, якія падрыхтавала Міністэрства адукацыі.
Уладзімер Пац/нг